19 чэрвеня споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава, народнага пісьменніка Беларусі, імя якога шырока вядома далёка за межамі нашай краіны, а творы прызнаны здабыткам сусветнай мастацкай літаратуры пра вайну. Навучэнцамі 132 вучэбнай групы (куратар Барцэвіч С.М.) сумесна з бібліятэкарамі было падрыхтавана мерапрыемства: літаратурная гасцёўня “Невычэрпнасць духу і чалавечнасці”. Увазе гледачоў была прадстаўлена відэапрэзентацыя і відэафільм аб жыцці і творчасці Васіля Быкава. Навучэнцы ўспомнілі найбольш значныя падзеі біяграфіі пісьменніка. Прачытаны і прааналізаваны ўрыўкі з найбольш вядомых твораў аўтара. Аформленна тэматычная выстава да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава.
Вайна пакінула свій адбітак на сэрцы Васіля Быкава. Таму асноўнай тэмай творчасці пісьменніка стала ваенная. Лёс збярог нам Васіля Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых юнакоў для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця.