У абласным і раённым суботніках 28 сакавіка прыняў удзел калектыў работнікаў і навучэнцаў Слуцкага ліцэя. Работнікі прыводзілі ў парадак пасля зімы тэрыторыю сваей установы адукацыі і таксама прыбіралі тэрыторыі каля помнікаў воінаў, загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны, іншыя памятныя месцы. Работнікі ўстановы адукаці сапраўды працавалі ўдарна: з дапамогай бензапілы вырэзвалі сухое галлё, высякалі пні, зграбалі лісце. Акрамя ўборкі, пабелкі дрэў, іншых добраўпарадчых работ, «працоўны дэсант» майстроў, выкладчыкаў установы на чале з дырэктарам Сяргеем Мікалаевічам Шыловічам займаўся ўборкай набярэжнай вадаёма на тэрыторыі ліцэя. Дружна, з выдатным настроем працавалі работнікі ўстановы.